Аналіз эфектыўнасці дзейнасці Беларускай чыгункі (АЭД БЧ) (сумесна з СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» IBA)
Падсістэма «Аналіз эфектыўнасці дзейнасці Беларускай чыгункі» прызначана для:
- забеспячэння спецыялістаў і кіраўнікоў дарогі аператыўнай і дакладнай інфармацыяй аб выконваемых і выкананых грузавых перавозках;
- інфармацыйнай падтрымкі прыняцця абгрунтаваных кіраўніцкіх уздзеянняў пры вырашэнні асноўных задач па павышэнню эфектыўнасці працы і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту на рынку паслуг, павелічэнні аб’ёмаў і якасці перавозак, скарачэнню транспартных выдаткаў;
- адлюстравання эфектыўнасці вытворчага працэсу прадпрыемства;
- візуалізацыі відавочных і невідавочных узаемасувязяў паміж паказчыкамі дзейнасці Беларускай чыгункі;
- узмацнення функцый узаемадзеяння работнікаў службаў і падраздзяленняў беларускай чыгункі, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні перавозак.
Асноўнай мэтай сістэмы з’яўляецца аўтаматызацыя разлікаў аналізу выканання паказчыкаў работы і ацэнка ўплыву розных фактараў на гэтыя паказчыкі за кароткатэрміновы перыяд (суткі).
У рамках дадзенай сістэмы вырашаюцца наступныя задачы:
а) Распрацоўка методыкі правядзення аператыўнага аналізу работы дарогі:
- вызначэнне пераліку асноўных якасных і колькасных паказчыкаў, якія характарызуюць работу дарогі і яе структурных падраздзяленняў;
- вызначэнне ўзаемасувязі паміж паказчыкамі і іх ўзаемнага ўплыву;
- распрацоўка іерархіі ўзроўняў дэталізацыі якасных і колькасных паказчыкаў (дарога-аддзяленне-лінейныя аб’екты);
- распрацоўка метадалогіі фактарнага аператыўнага аналізу працы дарогі і яе структурных падраздзяленняў.
б) Распрацоўка праграмнага забеспячэння збору зыходных дадзеных і пашырэння базы дадзеных.
в) Распрацоўка праграмнага забеспячэння рашэння задач аналізу паказчыкаў і ўзаемадзеяння з іншымі падсістэмамі:
- распрацоўка інфармацыйна-аналітычных вітрынаў дадзеных з узроўнем дэталізацыі «месяц» для прадастаўлення магчымасці аналізу работы дарогі за працяглыя часавыя перыяды (звыш 3 гадоў).
г) Забеспячэнне візуалізацыі задач аналізу і выдачы канчатковых рашэнняў:
- распрацоўка механізму візуалізацыі аналізу на аснове дыяграмаў, з магчымасцю навігацыі паміж рознымі ўзроўнямі дэталізацыі, з улікам перакрыжаваных залежнасцяў паказчыкаў. Павінна быць прадугледжана магчымасць групоўкі паказчыкаў эфектыўнасці дзейнасці для абранага аб’екта Дарогі (выкананне шэрагу разрозненых паказчыкаў канкрэтным аддзяленнем Дарогі, станцыяй, дэпо і г.д.).